Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы з паліцыі звальняюць супрацоўнікаў камуністычнай бясьпекі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы з паліцыі звальняюць афіцэраў, якія раней служылі ў службах бясьпекі камуністычнай Польшчы і мелі дачыненьне да перасьледу апазыцыі і царквы.

Яшчэ летась ў лістападзе віцэ-прэм''ер і міністар унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Людвік Дорн заявіў, што ў паліцыі дэмакратычнай Польшчы ня могуць працаваць людзі, якія ў камуністычныя часы перасьледавалі і катавалі актывістаў дэмакратычных і незалежніцкіх рухаў.

(Дорн: ) "У паліцыі заблякаваныя магчымасьці кар''ернага росту для афіцэраў, якім цяпер каля сарака гадоў. Вышэйшыя пасады нярэдка займаюць і блякуюць тыя, хто служыў яшчэ пры старым парадку".

Цягам першых трох месяцаў працы новага польскага ўраду толькі з галоўнай камэндатуры польскай паліцыі былі звольненыя каля 200 афіцэраў, зьвязаных раней з камуністычнымі спэцслужбамі – амаль усе яны пайшлі на пэнсію.

Пры гэтым новае кіраўніцтва МУС Польшчы заяўляе, што кожная справа разглядаецца асобна – калі нехта быў толькі тэхнічным супрацоўнікам спэцслужбаў, ня браў удзел у злачынных апэрацыях і не парушаў закон, дык гэтая асоба можа працягваць працу ў паліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG