Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Марачкін: “Мы павінны сьмяяцца зь беларускай сучаснасьці”


Валянціна Аксак, Менск Сёньня ўвечары ў Менску ў канфэрэнц-залі офісу БНФ “Адраджэньне” адчынілася выстава знанага беларускага мастака Аляксея Марачкіна. Яна прысьвечаная прэзэнтацыі аднаго новага твору пад назовам “За элегантную “победу” (“Адмарозкі”). Гэта востра сатырычны твор па матывах найноўшай беларускай гісторыі.

Мастак заклікаў прысутных на прэзэнтацыі ўспрымаць сучаснасьць ва ўсіх яе праявах весела, бо, паводле яго словаў, сьмеючыся, чалавецтва хутчэй разьвітваецца са сваімі бедамі. А ў інтэрвію нашаму радыё распавёў, чаму менавіта так вырашыў выявіць сваё творчае ўспрыняцьце сучаснасьці.

(Марачкін: ) “Гэты твор я задумаў яшчэ ў мінулым годзе па восені. Я яго доўга пісаў, але ён настолькі востры, што мне не ўдалося цалкам рэалізаваць тую задуму, якую я б хацеў. Гэта значыць, што хоць на палатне я рэалізаваў усё, але да гэтага мне б хацелася выдаць паштоўкі, выдаць каляндарыкі. Мы павінны сьмяяцца з гэтай элегантнай “победы”, таму што не такая яна ўжо элегантная – яна грубая, яна сфальшаваная, яна пабудаваная на падмане”.

(Карэспандэнтка: ) “Твор называецца “За элегантную “победу”. Вы маеце на ўвазе мінулую перамогу, ці ўжо будучую?”

(Марачкін: ) “Гэтая назва мае саркастычна-іранічны зьмест, таму што хто падымае чаркі “За элегантную “победу” ? Вось гэтыя асобы і падымуць чаркі, безумоўна, – Фідэль Кастра, іншыя дэспаты і тыраны. Уся выстава так не называецца, але асноўны твор, каторы я прэзэнтую, ён менавіта з такой назвай. Таму што я думаю, што такой “элегантнай “победы” ня будзе зараз, а калі яна будзе, то гэта будзе Пірава “победа”.

(Карэспандэнтка: ) “Колькі будзе доўжыцца гэтая выстава тут?”

(Марачкін: ) “Выстава будзе доўжыцца каля тыдня, але гэты твор я забяру ў іншае месца, каб не было нейкіх наступстваў на офіс. Можа быць, нават заўтра забяру, бо гэта, паўтараю, небясьпечна пры сёньняшняй сытуацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG