Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніка штабу Мілінкевіча С.Калякіна выклікалі ў пракуратуру


Радыё Свабода Сяргея Калякіна, кіраўніка штаба кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на 13 лютага Пракуратуру Рэспублікі Беларусь для дачы тлумачэньняў па факце праведзенай ім прэсавай канфэрэнцыі 28 студзеня, – паведаміла прэсавая служба штабу А.Мілінкевіча.

На той прэс-канфэрэнцыі спадар Калякін сказаў пра тое, што ўлада, каб дасягнуць сваёй мэты на выбарах, не перабірае сродкі:

(Калякін: ) “З боку ўлады мы назіраем сёньня наўпрост крымінальную справу, крымінальнае злачынства, у якое ўцягнутыя кіраўнікі прадпрыемстваў, адміністрацыяў, выканаўчай улады, кіраўнікі навучальных установаў і, самае небясьпечнае, сюды ўцягнутыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія павінны выконваць закон. Паўсюдна ў органах унутраных справаў і пракуратуры адбываўся гвалтоўны збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. У гэтым да таго ж удзельнічала адміністрацыя прадпрыемстваў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам”.

Сяргей Калякін заклікаў міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і генэральнага пракурора прыняць меры па спыненьні правапарушэньняў выбарчага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG