Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэніс: Беларусь выйграе ў Гішпаніі 2:0


Радыё Свабода Зборная Беларусі сёньня атрымала другую запар перамогу над камандай Гішпаніі ў матчы 1/8 фіналу на Кубак Дэвіса (нефармальным чэмпіянаце сьвету сярод краінаў).

На корце Менскага футбольнага манэжу беларус Уладзімер Валчкоў выйграў сустрэчу у гішпанца Давіда Фэрэра, які на сёньня зьяўляецца "дзясятай ракеткай” сьвету. Беларускаму спартоўцу для перамогі спатрэбілася ўсяго тры сэты – 6:3, 6:4, 6:3.

Нагадаем, некалькімі гадзінамі раней беларускі тэнісіст Максім Мірны ў 3-гадзінным паядынку адолеў гішпанца Томі Рабрэда у чатырох сетах – 6:3, 6:7 (5), 6:3, 6:3.

Заўтра мае адбыцца гульня ў парах.

Гл. таксама • Макс Мірны -- Томі Рабэрда (фота зь першай гульні)
XS
SM
MD
LG