Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальніка вінавацяць у арганізацыі акцыі на Чэрвеньскім рынку


Радыё Свабода У Менску суд Ленінскага раёну сёньня вынес папярэджаньне старшыню каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксандру Макаеву. Яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі на тэрыторыі рынку “Чэрвеньскі”.

Справу, якую ініцыявалі міліцыянты, разглядала судзьдзя Вера Тупік. Вось што паведаміў пра гэта сам прадпрымальнік:

(Макаеў: ) “Яны заявілі, што на Чэрвеньскім рынку Макаеў меў намер правесьці несанкцыянаваны мітынг з заклікам пра страйк. Судзьдзя Тупік Вера Міхайлаўна заслухала мае тлумачэньні. Яна пыталася, ці згодзен я, што парушыў. Я адказаў, што ня згодны з тым, што зьбіраўся правесьці сход. Я расказаў, што каардынацыйнай Радай Менску прынятае рашэньне пра страйк”.

Паводле Аляксандра Макаева, судзьдзя вынесла яму папярэджаньне. У суд ён быў дастаўлены міліцыянтамі, якія затрымалі яго сёньня на рынку “Чэрвеньскі”. Там лідэр менскіх прадпрымальнікаў праводзіў перамовы з адміністрацыяй рынку, якая выказала адмоўнае стаўленьне да правядзеньня прадпрымальніцкага сходу. Пасьля гэтага спадар Макаеў сустрэўся з бізнэсоўцамі на працоўных месцах, аднак, паводле яго меркаваньня, гэтыя сустрэчы не маюць нічога агульнага зь несанкцыянаванай акцыяй. Дарэчы, ня чулі пра такую акцыю і прадстаўнікі адміністрацыі рынку. Вось што зазначыў на гэты конт намесьнік кіраўніка адміністрацыі Генадзь Зьвярок:

(Зьвярок: ) “Калі б у нас адбылася нейкая “буза”, то ведала б пра гэта не толькі наша ахова, але і горад”.

Неабгрунтаваным лічыць затрыманьне Аляксандра Макаева і актывіст прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік, які таксама сёньня прысутнічаў на рынку “Чэрвеньскі”. Паводле яго меркаваньня, улады зараз выконваюць палітычную замову, скіраваную на зрыў прадпрымальніцкага страйку, які заплянаваны падчас правядзеньня Усебеларускага народнага сходу 2-3 сакавіка:

(Леднік: ) “Я лічу, што гэта так. Таму што сама інфармацыя пра тое, што праводзяцца такія сходы, пайшла ўжо на самы верх па лініі Міністэрства ўнутраных спраў. Яны ведаюць, што найперш гэта трэба перашкодзіць арганізатарам, якія робяць на рынках сходы, тлумачаць прадпрымальнікам, што трэба рабіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG