Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Літвы абвяргае публікацыі ў "Звязьдзе" і "Рэспубліцы"


Радыё Свабода Амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцекунас адрынуў апублікаваныя ў “Звязьдзе” і “ Рэспубліцы” артыкулы пра падрыхтоўку баевікоў для беларускай апазыцыі, якая нібыта адбываецца ў Літве.

Нагадаем, дзяржаўная беларускамоўная газэта “Звязда” зьмясьціла артыкул, у якім гаворыцца, што “наладжана навучэньне моладзевых груповак мэтадам праводжаньня вулічных акцыяў і супраціўленьня праваахоўным органам. Падрыхтоўка праводзіцца ў лягерах у Літве, Украіне, Польшчы і Чэхіі”.

“З усёй адказнасьцю заяўляю, што Вашыя цьверджаньні не адпавядаюць праўдзе”, – напісаў літоўскі амбасадар ў лісьце на адрас галоўнага рэдактара “Звязды” Ўладзімера Наркевіча.

Аналягічны адказ ён накіраваў таксама галоўнаму рэдактару “Рэспублікі” Анатолю Лемяшонку.

Гл. таксама • Вільня: Літва шукае "шлях у будучыню" для Беларусі
XS
SM
MD
LG