Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Мацкевіч: “Партыя Калякіна скіраваная на эўрапейскія прынцыпы”


Радыё Свабода На SMS-пытаньне нашага слухача сёньня адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

(Спадар: ) “Камуністычная партыя Беларусі — прарасейская, пракітайская, нацыянальная альбо інтэрнацыянальная? Меркаваньне вашага экспэрта?”

На пытаньне адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч:

(Мацкевіч: ) “Што тычыцца партыі Калякіна, якая ўваходзіць у кааліцыю дэмакратычных сілаў і цяпер падтрымлівае Мілінкевіча, то яна не зьяўляецца прарасейскай. Яна, хутчэй, інтэрнацыянальная і скіраваная на заходні лад жыцьця і эўрапейскія прынцыпы.

Чаму яна пры гэтым застаецца камуністычнай? То, з аднаго боку, гэта з-за традыцыі, якая засталася з часу ўтварэньня гэтай партыі. А зь іншага — з-за ідэалёгіі й з-за той палітычнай плятформы, якую яны прапануюць — хоць значная частка іхных поглядаў ужо пераасэнсавана і нагадвае хутчэй сацыял-дэмакратычныя.

Назваць гэтую партыю прабеларускай я таксама не магу, бо дэнацыяналізаваныя погляды моцна ўвайшлі ў сьвядомасьць камуністаў, і стаць нацыянальнай партыяй камуністы ўжо ніколі ня змогуць.

Што тычыцца іншай камуністычнай партыі, то чыкінская партыя — гэта, хутчэй, кішэнная арганізацыя, якая выкарыстоўваецца час ад часу, каб вырашаць пэўныя ідэалягічныя пытаньні — і ўсё”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG