Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маршалак польскага Сэнату перасьцерагае беларускія ўлады


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “У Беларусі можа паўтарыцца тое, што здарылася 13 сьнежня 1981 году ў Польшчы”, – заявіў маршалак польскага Сэнтау Богдан Барусэвіч. У гэты дзень камуністычныя ўлады ўвялі ў Польшчы ваеннае становішча.

Паводле Богдана Барусэвіча, паўтарэньне польскіх падзеяў 25-гадовай даўніны ў Беларусі – “гэта адзін з магчымых варыянтаў, найгоршы”.

“Да мяне даходзяць сыгналы аб тым, што беларускія ўлады рыхтуюцца да сілавых варыянтаў. Мы тут у Польшчы павінны быць гатовыя да гэтага і разам з партнэрамі з Эўразьвязу маем вырашыць, што рабіць, калі пасьля выбараў у Беларусі будзе масава ўжывацца сіла. Трэба, каб у адміністрацыі Лукашэнкі добра зразумелі, што будзе, калі ўлады на гэта пойдуць”, – заявіў маршалак Сэнату.

Гэтымі днямі ў Варшаве адбылося спатканьне Палянійнай кансультацыйнай рады пры маршалку Сэнату, у якім пасьпела ўзяць удзел не прызнаваная афіцыйным Менскам старшыня Саюзу палякаў Анжаліка Борыс. Спадарыня Борыс, пасьля таго як беларускія ўлады не дазволілі ёй выехаць з краіны празь беларуска-польскую мяжу, прыехала ў Польшчу праз Расею і Ўкраіну.

Богдан Барусэвіч адзначыў, што вельмі задаволены прысутнасьцю ў Варшаве Анжалікі Борыс.
XS
SM
MD
LG