Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя працягвае пошукі прадпрымальніка М.Аўтуховіча


Радыё Свабода Мікалай Аўтуховіч з канца сьнежня знаходзіўся ў сваім ваўкавыскім доме пад наглядам міліцыі. Дом разьмешчаны на тэрыторыі базы таксовак, якую ён заснаваў. Міліцыянт, які мусіў ахоўваць яго, дзяжурыў кругласутачна на прахадной базы. Ён там знаходзіцца і сёньня.

Адзін зь юрыстаў патлумачыў, што цяпер суд, напэўна, зьменіць уцекачу меру стрыманьня з хатняга арышту зноў на арышт і знаходжаньне пад вартай у сьледчым ізалятары. Пазьней, з увагі на ўцёкі, судзьдзя можа пры разглядзе крымінальнай справы прадпрымальніка максымальна выкарыстаць пакараньне. А паводле другой часткі артыкулу 243 гэта сем гадоў зьняволеньня і канфіскацыя маёмасьці. Справа Аўтуховіча заведзена з нагоды ўхіленьня ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Стала вядома, што Мікалай Аўтуховіч напісаў ліст да Генэральнага пракурора Беларусі. Прадпрымальнік піша, што лічыць сваю справу палітычнай, а абвінавачаньні — несправядлівымі, ён ня верыць у справядлівасьць суду і здымае зь сябе абавязак знаходзіцца пад хатнім арыштам. У лісьце гаворыцца, што Аўтуховіч сам будзе даказваць сваю невінаватасьць, змагацца за свае правы і, нібыта, застанецца ў Беларусі.

На час сьледзтва прадпрымальніка пасадзілі ў сьледчы ізалятар. І ён зь першага дня стаў змагацца, каб яму зьмянілі меру стрыманьня і выпусьцілі да суду. Аўтуховіч правёў за кратамі 74-дзённую галадоўку. 28 сьнежня яму зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт.
XS
SM
MD
LG