Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліка Борыс трапіла ў Польшчу праз Расею і Ўкраіну


Радыё Свабода Старшыня не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс знаходзіцца ў Польшчы. Яна трапіла туды праз Расею і Ўкраіну пасьля таго, як яе не прапусьцілі на польскую тэрыторыю беларускія памежнікі на КПП “Брузгі”. Яны патлумачылі тады, што ў яе пашпарце не хапае месца для пячаткі аб выезьдзе з краіны.

У Варшаве спадарыня Борыс прыняла ўдзел у паседжаньні Рады палякаў сьвету, а таксама мела сустрэчы з прэм’ер-міністрам і маршалкам Сэнату. Пра гэта паведаміў актывіст Саюзу палякаў Андрэй Пачобут.

Што да афіцыйнага Саюзу палякаў, дык ягонага кіраўніка Юзафа Лучніка і некаторых іншых прыхільнікаў дзейнай улады зацьвердзілі дэлегатамі Ўсебеларускага сходу, які адбудзецца ў Менску на пачатку сакавіка. Спадар Лучнік патлумачыў нашаму Радыё, што палякі зьяўляюцца складовай часткай беларускага народу, таму прадстаўнікі СПБ маюць намер паехаць на гэты сход.
XS
SM
MD
LG