Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Маскве будуць абмяркоўваць сытуацыю з мэдыямі ў Беларусі


Радыё Свабода Ці спрыяе становішча ў беларускіх мэдыях роўным і свабодным выбарам прэзыдэнта краіны? Гэтым пытаньне зацікавіліся ў міжнародных журналісцкіх арганізацыях, у тым ліку ў расейскім Цэнтры экстрэмальнай журналістыкі і ў Камітэце абароны журналістаў (CPJ), штаб-кватэра якога знаходзіцца ў ЗША. Сёньня ў Маскве разам зь беларускімі калегамі яны дадуць прэсавую канфэрэнцыю.

Сёньня ў незалежным прэсавым цэнты на Цьвярскім бульвары дадуць сумесную прэсавую канфэрэнцыю расейскія, беларускія й амэрыканскія журналісты, экспэрты. Паводле аднаго з арганізатараў мерапрыемства, кіраўніка расейскага Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі Алега Панфілава, удзельнікі распавядуць пра ціск беларускіх уладаў на недзяржаўныя выданьні, перасьлед журналістаў за іх палітычныя погляды. Стужка 2.

(Панфілаў: ) “Мяне найбольш непакоіць становішча ў незалежных мэдыях, якіх засталося зусім няшмат. А адсутнасьць незалежных выданьняў не дае магчымасьці людзям паўнавартасна ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі. На беларускім тэлебачаньні і ў дзяржаўных газэтах гаворка ідзе ў асноўным пра аднаго кандыдата -- пра дзеючага прэзыдэнта. Таму людзям вельмі цяжка даведацца пра пазыцыю іншых кандыдатаў. Тым больш паводле нядаўняга рашэньня Цэнтарвыбаркаму Беларусі ў недзяржаўных мэдыях кандыдаты ня змогуць надрукаваць свае перадвыбарчыя матэрыялы”.

Алег Панфілаў перакананы, што цікаўнасьць да беларускіх выбараў у расейцаў значна большая, чым гэта можна ўявіць з рэдкіх сюжэтаў пра Беларусь на цэнтральных тэлеканалах. На ягоную думку, шмат расіянаў насамрэч непакоіць, што іх ўцягваюць ў аб’яднаньне з краінай, якая ідзе ўсё далей ад дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG