Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Кавалак сала ляжыць, у суботу яго толькі трэба разрэзаць"


Радыё Свабода Што на выходныя на стале ў беларусаў? Якімі прысмакамі яны цешаць сябе ў суботу й нядзелю? Пра гэта мы пыталіся ў наведвальнікаў сталічнага Камароўскага рынку.

(Спадар: ) “Кавалак сала ляжыць, у суботу яго толькі трэба разрэзаць. А гарэлка – яна прадаецца ў кожнай краме. Сьціплы рацыён беларускі. Рэляксацыя. Усё! Ну, бульба, гуркі...”

(Хлопец: ) “Для нас што выходныя, што не выходныя - заўсёды гатуецца добра. А астатнія як? Усе пяць дзён адпачываюць і толькі ў нядзелю наядаюцца? Не, я так не магу!”

(Спадар: ) “Зімой вельмі люблю кіслую капусту. Доўгі рытуал. Іду з раніцы на рынак, купляю вэнджаныя рэбры ці рульку... Гэта ўсё цягнецца гадзіны чатыры-пяць. Калі зусім зойдзесься ад чаканьня, тады сядаеш і абавязкова (гэта рытуал нядзельны, усё гэта падаецца нейкім сьвятам), абавязкова нальлю чарачку, яе вып’ю і толькі тады паспрабую”.

(Спадарыня: ) “О, што я гатую? Беларускую страву, калдуны называецца. Зацірку таксама любяць дома, малочную. Ну, кілбасу беларускую, самаробную, пальцам пханую. Мы ж, у прынцыпе, беларусы. Таму мы гэта любім”.

(Спадарыня: ) “Што я гатую? Я вам скажу! О, прыехала на Камароўку, усе грошы патраціла, мяса набрала. Дранікаў напяку, мачанку зраблю, будзем піраваць! Мы ж пэнсіянэры, два разы ў дзень ядзім. Тры ж не ядзім. І гарбату з булачкай, з сырам з казінага малачка. Вару яго сама – у мяне свая козачка ёсьць”.

(Спадарыня: ) “Ну што, як заўсёды гатуем: і першае, і другое, і кампот. Галубцы гатуем, таму што лецішча ёсьць свае, і таму ўсё свае: і морква, і капустка. Не магу сказаць, што ядзім нешта экзатычнае. Мы жывем удвох, таму сілкуемся няблага”.

(Спадар: ) “У нас будзе добра, калі лядоўню уткнем у радыёкропку, тады вось будзем жыць вельмі добра...”

(Спадарыня: ) “Мы звычайна робім курыцу. Смажаную. Зрэдку адбіўныя са сьвініны. Рыбу, смажаную і вараную”.

(Спадар: ) “Я на выхадныя працую...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG