Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На музычнай цырымоніі "Грэмі" трыюмфаваў “U2”


Вячаслаў Ракіцкі, Прага Цырымонія ўганараваньня прэміяй “Грэмі” ў Лос-Анжэлесе прайшла пад трыюмфам ірляндзкага гурту “U2” і амэрыканскай сьпявачкі Мэрайі Кэры.

Цырымонія пачалася выступленьнем Мадонны, але затым ператварылася ў трыюмф “U2”. Рок-гурт “U2”, які грае на сцэне ўжо 30 год, яшчэ больш умацаваўся на музычным алімпе як сусьветная супэрзорка.

Сёлета ірляндзкія музыкі атрымалі адразу пяць грамафонаў: за найлепшыя альбом, песьню, рок-альбом, рок-выкананьне ў дуэце ці гурце і за рок-песьню. Цяпер Бона і ягоныя калегі маюць 21 узнагароду “Грэмі”.

Альбом называецца “How to Dismantle an Atomic Bomb” (“Як абясшкодзіць атамную бомбу”). Бона патлумачыў, што гаворка ў альбоме ідзе пра ягонага бацьку, сьмерць якога выклікала ў ім ланцуговую рэакцыю пачуцьцяў, як пры выбуху атамнай бомбы.

Найлепшай песьняй году названы твор “U2” – “Something You Can''t Make It on Your Own” (Часам ты адзін ня выжывеш). Цяпер Бона і ягоныя сябры ужо маюць 21 узнагароду “Грэмі”.

Мэрайя Кэры намінавалася ў васьмі катэгорыях, і атрымала тры ўзнагароды.

Ейны сынгл “We Belong Together” (Мы належым адно адному) быў названы найлепшай песьняй у стылі рытм-энд-блюз, а сама Мэрайя Кэры, адпаведна, найлепшай выканаўцай гэтага ж стылю.

Сярод узнагароджаных былі таксама Стыві Ўандэр, Элісан Краўс, Джон Леджэнд.

У шоў, якое спадарожнічала ўзнагароджаньню ляўрэтаў, бралі ўдзел і яны самі, і іншыя супэр-зоркі поп і рок-музыкі. Так, сэр Пол Макартні, гурт “Linkin Park” і рэпэр Jay Z разам прасьпявалі песьню Бітлз “Yesterday”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG