Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць абласьцей здалі матэрыялы праверкі падпісных лістоў у ЦВК


Радыё Свабода Як паведамілі ў ЦВК, на гэты момант здадзеныя матэрыялы праверкі падпісных лістоў за патэнцыйных кандыдатаў выбарчымі камісіямі Берасьцейскай, Гомельскай, Гарадзенская абласьцей і гораду Менску. Да канца дня чакаюцца аналягічныя матэрыялы з Магілёўскай і Віцебскай абласьцей.

На гэты момант найбольш несапраўдных подпісаў выяўлена на Гарадзеншчыне, у 10 раёнах якой ануляваныя ўсе подпісы за А. Мілінкевіча, паколькі ў ходзе праверкі больш за 15% зь іх былі прызнаныя несапраўднымі.

У ЦВК паведамілі, што будуць пераправяраць рашэньні тэрытарыяльных камісіяў.

У штабах А. Мілінкевіча і А. Казуліна прагназуюць, што страты подпісаў дасягнуць па 20 тысяч, але гэта не паўплывае на рашэньне аб рэгістрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG