Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыўся офіс місіі назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ


Радыё Свабода, Менск Ён знаходзіцца ў гатэлі “Беларусь” па вуліцы Старажоўская, 15. Да працы прыступілі 12 супрацоўнікаў. Дакумэнты на акрэдытацыю назіральнікаў АБСЭ ў Цэнтравыбаркам яшчэ не пададзеныя.

Чакаецца, што заўтра адбудзецца сустрэча кіраўніка місіі амбасадара Герта-Гінрыха Арэнса з кіраўніцтвам ЦВК. Паводле сакратара ЦВК, Мікалая Лазавіка, магчыма, ужо заўтра спадару Арэнсу будзе выдадзенае пасьведчаньне міжнароднага назіральніка. Спадар Арэнс сустрэўся з дырэктарам дэпартамэнту Эўропы беларускага МЗС. Паводле прэсавага сакратара МЗС Андрэя Папова, былі абмеркаваныя бягучыя пытаньні функцыянаваньня місіі.

(Папоў: ) “Беларускі бок пацьвердзіў нашу папярэднюю гатовасьць аказваць усялякае арганізацыйнае садзеяньне ў працы місіі ў Менску. Апроч таго, яшчэ раз падкрэсьлілі неабходнасьць таго, каб місія безумоўна выконвала дзейнае выбарчае заканадаўства Беларусі і пазьбягала ўмяшаньня ва ўнутрыпалітычны працэс у нашай краіне, захоўвала аб’ектыўнасьць і празрыстасьць у сваёй працы”.

Пакуль у Цэнтравыбаркаме зарэгістравана каля 60 назіральнікаў, сярод якіх прадстаўнікі місіі СНД і Цэнтравыбаркаму Казахстана. Пасьведчаньне міжнароднага назіральніка №1 выдадзена выканаўчаму сакратару СНД Уладзімеру Рушайла.
XS
SM
MD
LG