Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскі МЗС: антыпольская кампанія – правакацыя перад выбарамі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Афіцыйны прадстаўнік польскага МЗС Павал Дабравольскі ў размове в Полськім прэсавым агенцтвам назваў антыпольскую кампанію ў беларускіх СМІ “правакацыяй напрэдадні прэзыдэнцкіх выбараў”. Паводле прадстаўніка МЗС, абвінавачаньні на адрас палякаў у шпіёнскай дзейнасьці “высмактаныя з пальца”.

“Гэта элемэнт перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Гэта абсалютна відавочна і для ўсіх зразумела. Гаворка ідзе пра рэчы, высмактаныя з пальца. Прыкладам, твары герояў антыпольскага фільму ў БТ былі закрытыя, іх голас зьменены – гэта прымітыўны прапагандысцкі стыль”, – заявіў дырэктар дэпартамэнту сыстэмаў інфармацыі польскага МЗС Павал Дабравольскі.

Паводле ягоных словаў, такія захады афіцыйных беларускіх мэдыяў напэўна ня будуць мець добрага ўплыву на польска-беларускія дачынньні, бо Беларусь “сама псуе гэтыя дачыненьні, ужываючы пры гэтым аргумэнты як бы зь нейкага старога часопісу – прыкладам, такія, што Польша нешта робіць за амэрыканскія грошы”.

“Беларускае грамадзтва жыве ў закрытай інфармацыйнай сыстэме, дзе над усім пануе цэнзура. Таму ёсьць боязь, што падобныя прапагандысцкія праграмы і публікацыі могуць часткова трапіць на ураджайную глебу. Беларусь не шануе простае правіла – даць магчымасьць выказацца другому боку”, – адзначыў Дабравольскі.

Прадстаўнік польскага МЗС заявіў, што міністэрства патрабуе крыху часу, каб вырашыць, ці “рэагаваць фармальна” на абвіначачаньні беларускага тэлебачаньня. Магчыма, у гэтай справе будуць праведзеныя рабочыя кансультацыі зь іншымі караінамі Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG