Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Антыпольская кампанія ў СМІ Беларусі ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньняшні артыкул у “Газэце выборчай” гэта толькі адзін з матэрыялаў у справе антыпольскай кампаніі ў Беларусі, якія зьмяшчаюць апошнім часам польскія газэты. Гаворыць пра гэта і тэлебачаньне.

Учора ў галоўным выпуску навінаў першай праграмы польскага тэлебачаньня было выказанае меркаваньне, што антыпольская кампанія патрэбная перадусім для трэцяй прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

Між тым “Выборча” піша, што беларускія мэдыі “распальваюць шпіёнскую гістэрыю”, абвінавачваючы ва ўсіх грахах Польшчу і палякаў, якія жывуць у Беларусі.

“Фільм на беларускім тэлебачаньні – гэта чарговы з шэрагу нападаў, якія штодня робяць беларускія дзяржаўныя мэдыі. У панядзелак прадстаўнік КГБ Беларусі заявіў, што палякі адмыслова дэстабілізуюць сытуацыю ў Беларусі, а ўчора штодзёньнік “Рэспубліка” напісаў, што Польшча, выконваючы загад Дзярждэпартамэнту ЗША, спрабуе зьнішчыць падставы беларускага дзяржаўнага ладу”, - піша “Газэта выборча”.

Паводле польскага штодзёньніка, МЗС Польшчы ацэньвае фільм беларускага тэлебачаньня, як “прапаганду ў стылі старых часоў, якія ў Беларусі яшчэ, хіба, ня скончыліся” і заяўляе, што “Варшава гатовая востра зрэагаваць на непраўдзівыя абвінавачаньні зь Менску”.

Адметна, што падаючы ў матэрыяле словы аднаго з актывістаў СПБ, “Выборча” не называе ягонага прозьвішча, адзначыўшы, што, паводле новых беларускіх законаў, “за камэнтар для замежнай газэты гэты чалавек мог бы патрапіць у турму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG