Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юнакоў затрымалі за "навязваньне джынсавай тканіны"


Радыё Свабода Сёньня позна ўвечары міліцыя затрымала пяцёра юнакоў у Салігорску.

Іван Шыла, Уладзімер Лепеш, Крысьцціна Самойлава і Глеб Сандэрс былі затрыманыя ўвечары 8 лютага. Маладых людзей абвінавацілі ў “навязваньні стужак з джынсавай тканіны”.

Бацька аднаго з затрыманых Уладзімер Шыла, а таксама пацярпелы Глеб Сандэрс засьведчылі, што галоўнай прычынай затрыманьня міліцыянты назвалі тое, што маладыя людзі “ішлі па вуліцы падазрона”.

Для непаўнагадовага Івана Шылы гэта ўжо чацьверты выпадак ад лістападу, калі міліцыянты затрымліваюць, але не прад’яўляюць абвінавачваньні. Усіх затрыманых пазьней выпусьцілі на свабоду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG