Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына забараняе незалежным СМІ друкаваць інфармацыю пра выбары?


Радыё Свабода Выбарчы кодэкс не прадугледжвае выкарыстаньне недзяржаўных мэдыяў кандыдатамі на прэзыдэнта. Пра гэта нагадала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна заявіла, што "ўсякае прадстаўленьне недзяржаўнымі газэтамі сваіх старонак кандыдатам будзе разглядацца, як выкарыстаньне матэрыяльнай дапамогі".

Старшыня ЦВК патлумачыла, што ў выпадку парушэньня прынцыпаў выкарыстаньня СМІ прэтэнзіі могуць быць прад’яўленыя рэдакцыям мэдыяў.

На пытаньне, як жа недзяржаўным газэтам асьвятляць хаду кампаніі, Лідзія Ярмошына параіла друкаваць інтэрвію з чальцамі ЦВК ці па меншай меры вытрымліваць парытэт.
XS
SM
MD
LG