Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась Кітай зачыніў дзьве тысячы сайтаў у Інтэрнэце


Радыё Свабода Нягледзячы на сваю ўсё большую адкрытасьць астатняму сьвету ў справах бізнэсе, Кітай працягвае ажыцьцяўляць жорсткі кантроль над зьместам Інтэрнэту. Кітайскія ўлады зачынілі больш за дзьве тысячы сайтаў ў мінулым годзе, каб карыстальнікі не маглі карыстацца інфармацыяй, якую ўлады называюць незаконнай. Гэтае вызначэньне пакрывае такія традыцыйныя сфэры як парнаграфія і гвалт, але таксама ўключае матэрыялы, якія могуць пашкодзіць нацыянальнаму адзінству і парушаць сацыяльны парадак. Крытыкі кажуць, што абмежаваньні настолькі шырокія, што яны могуць ужывацца для ўціску на палітычную думку.

Кітай, з насельніцтвам мільярд трыста мільёнаў чалавек і імкліва растучай эканомікай, вялізны і вельмі плённы рынак для новых сродкаў камунікацыі, такіх як Інтэрнэт. Але кітайскае кіраўніцтва дэманструе, што не зьбіраецца дазволіць новым сродкам камунікацыі пераадолець строгі кантроль, які традыцыйна існуе над кітайскімі СМІ.

Спэцыяльныя людзі, якіх можна назваць сецевай паліцыяй, праглядаюць Інтэрнэт і вышукваюць непажаданыя сайты. Некаторыя з гэтых забароненых старонак распаўсюджваюць парнаграфію і гвалт. Але іншыя прапаноўваюць інфармацыю па адчувальных палітычных і сацыяльных пытаньнях – такіх як кітайская палітыка ў Тыбэце, альбо афіцыйныя адносіны з Тайванем – адрозную ад афіцыйнай лініі.

Нягледзячы на маштабнасьць такой задачы тэхнічны кантроль над сецівам у значнай ступені магчымы. Можна ўжываць гэтак званую фільтрацыйную тэхналёгію альбо пошукавыя сыстэмы, што спрашчае задачу высочваць патрэбную інфармацыю. Такая практыка кітайцаў выклікае шырокую дыскусію на Захадзе. Той факт, што некаторыя кампаніі, такія як "Google", пагадзіліся на тое, каб іх прадукт быў цэнзураваны кітайскімі ўладамі, нядаўна стаў тэмай абмеркаваньня на паседжаньні аднаго з камітэтаў амэрыканскага Сэнату.

Гаворыць прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Amnesty International Марк Элісан:

(Элісан: ) “Так, мы вельмі заклапочаныя гэтым, мы праводзім кампанію супраць кантролю ў Інтэрнэце ў Кітаі ўжо ня першы год. Мы асабліва занепакоеныя той колькасьцю людзей, якія былі пасаджаныя ў турму за выказваньне свайго меркаваньня ў інтэрнэце, альбо за карыстаньне інфармацыяй, якая, на думку ўраду, пагражае альбо бянтэжыць”.

Але улічваючы аб’ём той інфармацыі, якую дае Інтэрнэт, нават забарона ня можа спыніць пранікненьне непажаданай інфармацыі. Напрыклад, зьвесткі пра нядаўнія хваляваньні ў сельскіх раёнах Кітаю пашырыліся праз Інтэрнэт нягледзячы на ўвесь кантроль. Таму аналітыкі лічаць, што Пэкіну давядзецца ў будучыні ў значнай ступені зьмякчыць цэнзуру з-за такіх уцечак інфармацыі, бо ўтойваньне яе прыносіць больш шкоды камуністычнаму ўраду.

Нагадаем,што летась у лістападзе ў польскай “Газэце выборчай”, зьявілася інфармацыя, нібыта Беларусь закупіла альбо плянуе закупіць у Кітаі спэцыяльныя сыстэмы, якія дазволяць увесьці фільтраваць або блякаваць "непажаданыя" вэбсайты ў беларускім Інтэрнэце. Гэтыя зьвесткі,аднак, не былі афіцыйна пацьверджаныя і пакуль беларускі Інтэрнэт застаецца самай вольнай тэрыторыяй ў параўнаньні з іншымі сродкамі масавай камунікацыі ў краіне.

Гл. таксама • Якой будзе роля інтэрнэту на выбарах?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG