Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы пасол Расеі абяцае знаёміцца з традыцыямі беларусаў


Радыё Свабода Новы пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць, што ў справе стварэньня саюзнай дзяржавы “няма сэнсу гнаць каней”, і абяцае пачаць засвойваць нацыянальныя асаблівасьці і сьвятыні Беларусі. Пра гэта пасьля свайго прызначэньня ён заявіў у інтэрвію агенцтву Ітар-ТАСС.

На пытаньне пра Канстытуцыйны акт Сурыкаў сказаў, што “пакуль, здаецца, няма дакладнага вызначэньня, што мы хочам бачыць – адну дзяржаву, у якую ўваходзяць два суб''екты – сувэрэнных ці несувэрэнных, ці штосьці кшталту Эўразьвязу”.

Паводле пасла, “гэтая тэматыка дастаткова далікатная, і яе абмеркаваньне зьвязанае з сувэрэннасьцю абедзьвюх дзяржаваў”.

“Зараз абсалютна няма сэнсу гнаць каней, паколькі можна ўсё хутка набыць, але і хутка ўсё згубіць” – сказаў расейскі пасол.

Аляксандар Сурыкаў таксама заявіў, што пачне “засвойваць нацыянальныя асаблівасьці і сьвятыні Беларусі”. Ён прызнаў, што пакуль недастаткова знаёмы са звычаямі і традыцыямі беларусаў, “хаця ў большасьці ў нас шмат падобнага” – сказаў пасол.

Гл. таксама • Аляксандар Сурыкаў прызначаны паслом Расеі ў Беларусі • Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў зьбіраецца ў Менск
XS
SM
MD
LG