Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы подпісаў за Мілінкевіча анулявалі на Гарадзеншчыне


БелаПАН Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркаму, ініцыятыўная група Аляксандра Мілінкевіча найбольш няякасна сабрала подпісы ў Гарадзенскай вобласьці.

Як паведаміў БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, у 10 раёнах Гарадзеншчыны – Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім, Слонімскім і Шчучынскім – сабраныя ў падтрымку вылучэньня Мілінкевіча подпісы ня будуць улічвацца, бо ў ходзе праверкі больш за 15% зь іх былі прызнаны несапраўднымі.

У лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна з-за гэтага ж не будуць улічвацца подпісы, сабраныя ў Мастоўскім, Астравецкім, Слонімскім і Смаргонскім раёнах, у лідэра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча – у Ваўкавыскім і Гарадзенскім раёнах.

"Несапраўдныя подпісы былі выяўлены і ў ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, але ні па адным з раёнаў іх колькасьць не перавысіла 15%", – паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму.

У той жа час, зазначыў Мікалай Лазавік, ні адзін прэтэндэнт не пераадолеў 15-працэнтны бар''ер, пры якім бы ўсе сабраныя ў Гарадзенскай вобласьці подпісы былі б прызнаныя несапраўднымі.

Гл. таксама • У Шчучыне не зарэгістравалі больш як 1000 подпісаў за Мілінкевіча • У Ашмянах не зарэгістравалі 773 подпісы за А.Мілінкевіча • На ўвесь Наваполацак за Лукашэнку - тры несапраўдныя подпісы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG