Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Польшчы заклапочана антыпольскімі праграмамі на БТ


Радыё Свабода Абвінавачаньні на адрас пасольства Польшчы, што прагучалі вечарам 7 лютага па Першым нацыянальным тэлеканале (БТ), “упісваюцца ў агульную палітыку беларускіх уладаў у адносінах да Польшчы”. Пра гэта заявіла прэсавая сакратарка польскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Беларусі Моніка Садкоўска.

"Гэта ўжо ня першая тэлепраграма, у якой беларускія ўлады спрабуюць прадставіць Польшчу як ворага Беларусі. Падобныя абвінавачаньні таксама неаднаразова гучалі ў адрас пасольстваў іншых краінаў Эўрапейскага Зьвязу " – заявіла Моніка Садкоўска.

Яна не выключае, што такая палітыка "ў нейкай ступені зьвязана з надыходзячымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі".

Гл. таксама • Польшча рэагуе на абвінавачаньні афіцыйнага Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG