Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў зьбіраецца ў Менск


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў 6 лютага ўказ аб прызначэньні Аляксандра Сурыкава амбасадарам Расеі ў Беларусі. Тэкст указу пададзены на афіцыйным інтэрнэт-сайце расейскага кіраўніка.

Дата прыезду пасла ў Беларусь пакуль ня вызначана. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў. У расейскай амбасадзе ў Менску таксама не назвалі даты прыезду кіраўніка дыпмісіі.

Раней спадар Сурыкаў прыяжджаў у Менск, калі яшчэ займаў пасаду губэрнатара Алтайскага краю.
XS
SM
MD
LG