Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі Мілінкевіч плянуе сустрэцца з выбаршчакамі ў Менску?


Радыё Свабода На пытаньне слухача адказвае Павал Мажэйка — прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча, кандыдата на прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

(Ніл Піліпавіч: ) “Хацеў бы праз Радыё Свабода даведацца, ці будзе Аляксандар Мілінкевіч зьвяртацца ў арганізацыйны камітэт для правядзеньня Ўсебеларускага сходу на прадмет удзелу ў рабоце гэтага сходу кандыдатаў у прэзыдэнты і прадстаўнікоў ад палітычных партыяў з магчымасьцю выступленьняў на сходзе?”

Адказвае Павал Мажэйка, прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча:

(Мажэйка: ) “Ні Аляксандар Мілінкевіч, ні палітычная Рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў не плянуюць зьвяртацца ў аргкамітэт так званага Ўсебеларускага сходу.

Нашая ацэнка гэтаму сходу дадзеная, што гэта выключна чарговы піяр улады, каб паказаць “усенародную падтрымку”. І ў той жа час палітычная Рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыняла рашэньне аб правядзеньні ў гэтыя ж дні ў Менску сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі.

У гэтыя дні штаб палітычнай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча абмяркоўвае, у якім фармаце і дзе дакладна ў Менску будзе адбывацца гэтая сустрэча. І літаральна днямі гэтае рашэньне будзе прынятае і будуць зробленыя адпаведныя захады, каб гэтая сустрэча адбылася”.
XS
SM
MD
LG