Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Сурыкаў прызначаны паслом Расеі ў Беларусі


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ аб прызначэньні расейскім паслом у Беларусі Аляксандра Сурыкава. Тэкст указу зьявіўся сёньня на сайце прэзыдэнта Расеі.

У 1996 – 2004 гадох Сурыкаў быў губэрнатарам Алтайскага краю, апошні час працаваў памочнікам сталага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі ў Сібірскай фэдэральнай акрузе. Прызначэньнем Сурыкава завяршыўся працяглы дыпляматычны канфлікт паміж Менскам і Масквой.

Папярэднік Сурыкава Дзьмітры Аяцкаў пасьля прызначэньня паслом у Беларусь рэзка выказаўся на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Адбылося гэта ў леташнім ліпені. Пасьля гэтага афіцыйны Менск фактычна адмовіўся прыняць Аяцкава ў якасьці паўнамоцнага прадстаўніка Расеі, у Менск ён так і не прыехаў.

Пазьней хадзілі розныя чуткі пра магчымыя кандыдатуры на пасаду кіраўніка расейскай дыпмісіі ў Беларусі. Нарэшце, увосень мінулага году мэдыі ўпершыню паведамілі пра Аляксандра Сурыкава як пра канчатковы выбар Крамля. Паведамлялася, што Пуцін прадставіў Лукашэнку Сурыкава 24 студзеня падчас візыту беларускага кіраўніка ў Санкт-Пецярбург.
XS
SM
MD
LG