Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Сукала: Лукашэнка памілаваў Жураўкову ў красавіку 2005 году


Паводле БелаПАН

Былая кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова, асуджаная 8 лютага 2005 году на 4 гады пазбаўленьня волі, у красавіку 2005 году была памілаваная прэзыдэнтам Беларусі. Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала.

“Гэта выключнае права кіраўніка дзяржавы, ён скарыстаў гэтае права, і тут няма ніякага парушэньня законнасьці, – сказаў Сукала. – Гэтае рашэньне праходзіла праз камісію ў пытаньнях памілаваньня, у паседжаньнях якой я таксама браў удзел, усе працэдуры былі выкананыя”.
XS
SM
MD
LG