Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Якуб Колас, Янка Купала, Лучына, Мележ… ці ён расеец?”


Радыё Свабода “Каго вы лічыце самымі значнымі прадстаўнікамі беларускай культуры?". Апытаньне каля Акадэміі мастацтваў у Менску

(Спадар: ) “Самымі значнымі? Івана Шамякіна, Петруся Броўку дый з гэтай пляяды”.

(Спадарыня: ) “Значнымі? У беларускай культуры? Памятаю, хлапец… ну як ягонае імя?.. Які сьпяваў у “Песьнярах”, а потым на “Славянскім базары” ён выйграў...”

(Дзяўчына: ) “Ну, натуральна, усіх нашых літаратурных дзеячаў і, канечне ж, мастакоў хочацца адзначыць”.

(Карэспандэнт: ) "А канкрэтныя асобы?”

(Дзяўчына: ) “Марк Шагал”.

(Спадар: ) “Васіль Быкаў. Алесь Адамовіч”.

(Спадарыня: ) “Мне вельмі падабаецца наш выдатны тэатральны дзеяч Расьціслаў Янкоўскі. І я вельмі задаволеная тым, што яму прысуджаная ўзнагарода”.

(Спадар: ) “Ніл Гілевіч, напрыклад. Ну, Быкаў. Праўда, Быкаў ужо памёр. Ну, “Песьняры” мне вельмі падабаліся. Цяпер там гэтую зорку ў Маскве закладвалі, “Сябры”.

(Дзяўчына: ) “Якуб Колас, Янка Купала, Лучына, Мележ… ці ён расеец?”

(Хлопец: ) “На гэты момант я пакуль ня ведаю ніводнага”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму Вы не пасьпелі з імі пазнаёміцца?”

(Хлопец: ) “Мне гэта неяк нецікава”.

(Карэспандэнт: ) “Вы тут нарадзіліся, жывяцё?”

(Хлопец: ) “Так, я з Клецку сам”.

(Карэспандэнт: ) “Якіх прадстаўнікоў беларускай культуры Вы лічыце найбольш значнымі?”

(Іншы хлопец: ) “А якія ёсьць?”

(Карэспандэнт: ) “Ну а якіх Вы можаце назваць?”

(Іншы хлопец: ) “Мне цяжка адказаць. Павінна быць сорамна, але не цікаўлюся”.

(Спадар: ) “Цяжка згадаць. Ну, якія? Якуб Колас, Янка Купала..”

(Актор: ) “Уладзімер Жбанаў, напрыклад, гэта скульптар. Ну, можа, Міхаіл Фінберг… А ўвогуле ў нас цяжкасьці з выбітнымі дзеячамі мастацтва, з асобамі. Скончу вершамі Пастэрнака, які казаў:

Цель творчества – самоотдача, А не рулады, не успех. Позорно, ничего не знача, Быть притчей на устах у всех.

На жаль, усе такія відавочныя прадстаўнікі – яны нічога сабой не ўяўляюць, але яны прытча на вуснах ва ўсіх”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG