Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка А.Завадзкага выступіла на брыфінгу ў Вашынгтоне


Радыё Свабода Сёньня ў вашынгтонскім бюро Радыё Свабода адбыўся брыфінг на тэму “Беларусь напярэдадні надыходзячых выбараў”. Пра сытуацыю ў Беларусі амэрыканскім журналістам, палітыкам і навукоўцам распавядалі Сьвятлана Завадзкая – жонка зьніклага журналіста Дзьмітрыя Завадзкага, палітычная актывістка Вольга Стужынская і журналістка агенцтва БелаПАН Марына Рахлей.

Сьвятлана Завадзкая нагадала, што дагэтуль не дасьледаваная справа яе мужа, скрадзенага ў ліпені 2000 году. Яна прыгадала загадкавыя забойствы журналістаў Вераніка Чаркасавай і Васіля Гроднікава. Завадзкая распавяла пра сваю ініцыятыву стварэньня беларускага фонду абароны журналістаў. Яна, у прыватнасьці, сказала:

(Завадзкая: ) "Сёньня Беларусь знаходзіцца на гістарычным парозе. У сакавіку адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. І гэта – апошні шанец дэмакратычных сілаў Беларусі зьмяніць сытуацыю ў нашай краіне. Зараз ёсьць адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў.

Але галоўная праблема ў Беларусі – гэта праблема альтэрнатыўнай інфармацыі. Мы ня можам данесьці да кожнага грамадзяніна краіны інфармацыю пра адзінага кандыдата: што ён ёсьць, хто ён такі, што ён за чалавек.

Я, жывучы ў сваёй краіне, ужо сёньня магу сказаць, што выбары ня будуць дэмакратычнымі і свабоднымі. Ужо цяпер перадвыбарчая кампанія вельмі несправядлівая.

Журналісты ў Беларусі, часам выпускаючы чарговы артыкул, проста рызыкуюць сваім жыцьцём. У мяне ўзьнікла ідэя стварэньня фонду дапамогі незалежным журналістам. Журналісты з-за таго, што ім трэба карміць сем''і, не павінны ісьці ў лукашысцкія, дзяржаўныя СМІ.

За гады пасьля зьнікненьня майго мужа я прайшла сем колаў пекла і, магчыма, як ніхто іншы, ведаю, што трэба журналістам і іх сем''ям, калі яны патрапляюць у бяду, калі іх абкладаюць велізарнымі штрафамі, калі іх родных выкрадаюць і забіваюць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG