Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліку Борыс не выпусьцілі ў Польшчу


Радыё Свабода Сёньня Анжаліка Борыс — старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў (СПБ) кіравалася ў Польшчу на паседжаньне Рады Палёніі сьвету, куды яна была запрошана маршалкам Сэнату Богданам Барусевічам.

На кантрольна-прапускным пункце “Брузгі” беларускі памежнік сказаў, што ёй неабходна зьмяніць пашпарт на новы, паколькі ў цяперашнім нібыта не хапае месца, каб паставіць пячатку аб выезьдзе, і адмовіўся выпусьціць актывістку за межы Беларусі.

Паводле самой старшыні СПБ, у ейным пашпарце засталіся яшчэ дзьве свабодныя старонкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG