Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штабе Мілінкевіча будуць чакаць адказу Казуліна да 15 лютага


Радыё Свабода У штабе Аляксандра Мілінкевіча чарговы раз пацьвярджаюць, што перамовы з Аляксандрам Казуліным аб зьняцьці з выбараў аднаго зь іх магчымы да заканчэньня этапу рэгістрацыі кандыдатаў.

Як падкрэсьліў кіраўнік прэсавай групы Мілінкевіча Сяргей Вазьняк, 4 лютага ў штаб Казуліна быў накіраваны ліст, у якім утрымліваліся крытэры вызначэньня больш моцнага прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, які павінен працягваць удзел у выбарчай кампаніі.

"З таго часу ані кіраўніцтва штаба, ані Палітсавет аб''яднаных дэмакратычных сіл іншага рашэньня не прымалі", – падкрэсьліў спадар Вазьняк. Паводле яго, у штабе Мілінкевіча гатовы чакаць адказу ад Казуліна да 15 лютага.
XS
SM
MD
LG