Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнцкія выбары: зьвесткі з Горак


Радыё Свабода, Магілёў 7 лютага адміністрацыя Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі вынесла студэнту Ільлю Заранку вымову за парушэньне вучэбнай дысцыпліны. У абласным штабе Аляксандра Мілінкевіча зьвязваюць гэта з тым, што Ільля зьбіраў подпісы за кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі.

Адміністрацыя акадэміі паведаміла студэнту, што вымову яму вынесьлі за пропуск студэнцкай практыкi. Сам Ільля Заранок сьцьвярджае, што ў Быхаве выкладчыца, якая ачольвае ягоную практыку, дазволіла яму выехаць у Горкі на тыдзень. У акадэміі, аднак, палічылі гэта парушэньнем.

Тым часам на рынках Горак зьявіліся першыя два нумары незарэгістраванай газэты “Горацкі выбар”, чвэрць зьместу якой складаюць рэпартажы Радыё Свабода. Паводле рэдактара газэты, мясцовага журналіста Эдуарда Брокарава, выданьне дапаможа прыцягнуць увагу да праваабарончай тэматыкі. Чытачы таксама могуць даведацца пра выбарчую кампанію і асаблівасьці палітычнага жыцьця Горацкага раёну, пра свае правы на выбарах.
XS
SM
MD
LG