Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штабы Мілінкевіча і Казуліна ня лічаць патрэбным працягваць кансультацыі


Валер Каліноўскі, Менск Кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Бухвостаў заявіў “Свабодзе”, што ён ня бачыць неабходнасьці ў працягу кансультацыяў з камандай Казуліна.

(Бухвостаў: ) “Казулін займае пазыцыю вельмі блізкую да Гайдукевіча па сваіх палітычных пазыцыях, ён хоча адыграць ролю новай плыні, якая можа і Лукашэнку хваліць, і спрабуе паказаць сябе як дэмакрата. У нас пазыцыя больш крытычная да ўлады, і кампраміс тут можа быць толькі адзін, на мой погляд, – зьняцьце Казуліна на карысьць Мілінкевіча як адзінага кандыдата дэмакратычных сілаў. Калі ён гэтага ня зробіць, то зразумела, што ён ня ставіць за мэту вяртаньне Беларусі на дэмакратычны шлях”.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна Мечыслаў Грыб не выключае, што з часам кансультацыі паміж штабамі двух кандыдатаў ад апазыцыі могуць аднавіцца, але цяперашняй прапановы Мілінкевіча ў штабе Казуліна не прымаюць:

(Грыб: ) “Я лічу, што прапанова здымацца аднаму на карысьць другога да рэгістрацыі – наагул неразумная, яна выгадная можа быць аднаму гэтаму кандыдату, які разьлічвае на будучыя выбары, і выгадная ўладзе. Мы яе ня будзем прымаць адназначна”.
XS
SM
MD
LG