Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карыкатуры на прарока: муфтый Варановіч не падтрымлівае мэтадаў пратэсту


Ігар Карней, Менск Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Даніі ў Лібане, Сырыі, Інданэзіі, Палестыне спаленыя. Такім чынам мусульманскія вернікі пратэстуюць супраць абразы прарока Мухамэда, карыкатуры на якога яшчэ летась зьявіліся на старонках дацкай газэты “Jyllands-Posten”, а сёлета іх перадрукавалі францускія, нямецкія ды бэльгійскія выданьні.

Як да карыкатурнага канфлікту, які перарос у лякальныя войны, ставяцца беларускія мусульмане? Кіраўнік Духоўнага ўпраўленьня мусульманаў у Беларусі, муфтый Ісмаіл Варановіч падзяляе абурэньне братоў па веры, аднак мэтады змаганьня лічыць непрымальнымі:

“На чым трымаецца асноўны догмат ісламу? Не пакланяцца асобе, але нельга і крытыкаваць яе. А ў дадзеным выпадку гаворка пра прарока, які выконваў місію ўсявышняга Алага. Таму, вядома, для мусульманаў усё гэта вельмі непрыемна. Але мы не прыхільнікі пратэставаць так, як гэта бачым на экранах тэлевізараў. Гэта ўжо палітыка. Гэта ўжо не прамое абурэньне, гэта справа пэўных лідэраў, якія імкнуцца вывесьці масы людзей, паказаць сваю сілу”.
XS
SM
MD
LG