Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Расчараваньне, альбо споведзь ўпаўнаважанага, але не абранага"


Радыё Свабода Агляд незалежнай прэсы 7 лютага

Наваполацкая газэта "Хімік" выключана з падпіснога каталёгу, паведамляе "Витебский курьер". Прыканцы мінулага году ад супрацоўніцтва з "Хімікам" адмовіўся "Віцебскаблсаюздрук". Дарэчы, сёлета "Хіміку" спаўняецца 40 гадоў.

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў міліцыя Наваполацку працуе ў асаблівым рэжыме. 3 лютага быў затрыманы сябар партыі БНФ Аляксей Трубкін, які распаўсюджваў незалежную прэсу. Хлопца даставілі ў міліцыю, але пратакол затрыманьня не склалі. Затое апрацавалі псыхалягічна: здымалі адбіткі пальцаў, аглядалі прыватныя рэчы, фатаграфавалі. Атрымліваецца, што любы чалавек, які ўдзельнічае ў перадвыбарчай кампаніі на баку апазыцыі, аўтаматычна залічваецца ў патэнцыйныя злачынцы, якіх можна затрымліваць, абшукваць, робіць выснову "Витебский курьер".

Прафэсійныя абавязкі па абароне законных правоў і інтарэсаў кліентаў адвакат павінен выконваць свабодна і самастойна, з гонарам і тактоўна, сумленна і канфідэнцыяльна, без усялякага ўмяшаньня альбо ціску. А як на самой справе? Гэта стала тэмай нумару "БДГ. Деловая газета".

Летась Аляксандр Лукашэнка заявіў пра пачатак шырокамаштабнай кампаніі па дэбюракратызацыі краіны. Але праграма забуксавала ўжо на старце. Пра гэта матэрыял у "БДГ" “Вакно ў нікуды”.

"Расчараваньне, альбо споведзь ўпаўнаважанага, але не абранага" - пад такім назовам крычаўскі "Вольны горад" друкуе ананімны ліст чытача пра вылучэньне дэлегатаў на трэці Ўсебеларускі народны сход у Чэрыкаве. Распавядае журналіст Сяржук Няроўны.

(Няроўны: ) "Старшыня райвыканкаму Мікалай Кадаценка распавёў, як добра жывецца ў Беларусі, потым яго намесьніца па ідэалёгіі Сьвятлана Жырынкова зачытала сьпіс дэлегатаў, які ўзначальвае той жа Кадаценка. Ніякіх простых людзей туды не ўключылі, ніякіх спрэчак не было. Так званы "савецкі "адабрамс". Людзі ўпікаюць і сябе - не хапала мужнасьці, каб сказаць: "Што ж вы творыце, трэба рабіць усё па-іншаму".

Гішпанскія тэнісісты прыляцелі ў Менск, калі было мінус 20. Адразу ж накіраваліся ў рэстарацыю гатэлю "Менск", папрасілі ялавічыну, курыныя грудкі і запыталіся, дзе ў Менску можна набыць гішпанскае віно. Пра тое, як гарачыя паўднёвыя спартоўцы пераносяць беларускія маразы - у аўторкавым нумары “Комсомолки”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG