Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Шчучыне не зарэгістравалі больш як 1000 подпісаў за Мілінкевіча


Радыё Свабода У Шчучынскім раёне 1028 подпісаў сабраных за Аляксандра Мілінкевіча раённай камісіяй прызнаны несапраўднымі.

Старшыня раённай выбарчай камісіі Іван Сакалоўскі паведаміў сёньня зборшчыкам подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, што падчас іх праверкі выяўлены больш 16 % адсоткаў несапраўдных.

Па гэтай прычыне ўсе подпісы прызнаны камісіяй несапраўднымі.

Кіраўнік раённага штаба па збору подпісаў за А.Мілінкевіча Сяргей Ляшкевіч ня згодны з такім рашэньнем і кажа, што прычыны былі надуманыя:

(Ляшкевіч: ) "Прычыны былі абсалютна розныя. Чапляліся да ўсяго: недзе прапушчаны мяккі знак, ці прозьвішча па бацьку, ці ў некага ня вельмі зразумелы почырк. Усё трактавалася на сваю карысьць. І ў выніку атрымліваецца, што ўся наша праца пайшла намарна".

У Шчучынскім раёне подпісы зьбіралі толькі за Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Лукашэнку.

Па словах Сяргея Ляшкевіча, падчас паседжаньня камісіі было аб’яўлена, што за А.Лукашэнку сабрана больш 11 тысяч і ніводзін подпіс ня быў прызнаны несапраўдным.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG