Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія сэнатары абмеркавалі зь літоўскім міністрам сытуацыю ў Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня Пытаньні беларускай дэмакратыі абмяркоўваліся сёньня на сустрэчы амэрыканскіх сэнатараў з кіраўніком МЗС Літвы Атанасам Валёнісам у Мюнхене.

У Мюнхене у часе канфэрэнцыі па пытаньнях палітыкі бясьпекі адбылася асобная сустрэча сэнатараў ЗША Джозэфа Лібэрмана і Джона Макэйна з міністрам замежных справаў Літвы Антанасам Валёнісам, на якой абмяркоўваліся беларускія пытаньні.

У іх ліку – тэма супрацоўніцтва Эўразьвязу і ЗША у справе падтрымкі апазыцыйных дэмакратычных сілаў Беларусі і стварэньні грамадзянскай супольнасьці.

Антанас Валёніс распавёў пра дзейнасьць у Літве Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту, закрытага беларускімі уладамі, і падзякаваў сэнатарам за фінансавую падтрымку ЗША гэтаму ўнівэрсытэту ў выгнаньні.

Амэрыканскія сэнатары станоўча ацанілі ўнёсак Літвы як частку міжнароднай падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі.

Візыт абодвух сэнатараў у Літву для абмеркаваньня пытаньняў пашырэньня дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе плянаваўся напрыканцы мінулага тыдня, але быў адменены з-за пільных справаў у Кангрэсе ЗША.
XS
SM
MD
LG