Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскае вяшчаньне для Беларусі пачнецца не раней за канец лютага


Радыё Свабода Новыя эўрапейскія радыё– і тэлеперадачы для Беларусі пачнуцца не раней, як у канцы лютага, паведамілі “Свабодзе” ў нямецкім мэдыйным холдынгу “Media Consulta”.

Нагадаем, што ў кансорцыюме зь літоўскімі “Балтыйскімі хвалямі”, расейскім тэлебачаньнем RTVi, польскім эўрапейскім радыё для Беларусі, беларускімі журналісцкімі сіламі гэтая нямецкая кампанія выйграла конкурс Эўракамісіі на найлепшы радыё/тэле/інтэрнэт-праект для беларускай аўдыторыі. Праект разьлічаны на два гады і будзе каштаваць Брусэлю два мільёны эўра. Прадстаўнік нямецкага холдынгу “Media Consulta” ў размове з нашым радыё сказаў:

(Прадстаўнік “Media Consulta”: ) “Вы ведаеце, пры канцы лютага — на пачатку сакавіка адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя ў Брусэлі ў Эўракамісіі, дзе будзе зроблена паведамленьне адносна старту праекту. Адразу ж пасьля гэтага і пачнецца радыё– і тэлевяшчаньне для Беларусі. Уся папярэдняя інфармацыя зьмешчана ў прэсавым рэлізе Эўракамісіі ад 26 студзеня — гэта будуць штодзённыя радыёперадачы і штотыдневыя тэлевізійныя. Праект пачнецца з жывых праграмаў пра выбарчую сытуацыю ў Беларусі. Трансьляваць перадачы будуць спадарожнікі, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. Нейкай іншай інфармацыі адносна праекту мы пакуль даць ня можам”.
XS
SM
MD
LG