Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраваць місіяй назіральнікаў АБСЭ будзе амбасадар Герт-Гінрых Арэнс


Радыё Свабода Кіраўніком місіі назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі прызначаны амбасадар Герт-Гінрых Арэнс зь Нямеччыны. Ён узначальваў аналягічную місію назіраньня на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, а таксама місію назіральнікаў на парлямэнцкіх выбарах у Азэрбайджане.

Паводле прадстаўніка Бюро дэмакратычных інстытутаў, спадар Арэнс мяркуе прыбыць у Менск 7 лютага. Але ад сёньняшняга дня вырашаюцца тэхнічныя пытаньні адносна адкрыцьця місіі назіральнікаў АБСЭ ў Беларусі.

Плянуецца накіраваць у Менск сорак доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЭ. Іх кандыдатуры ўзгадняюцца з краінамі-сябрамі арганізацыі. Яны павінны прыбыць у Менск 15 лютага. Таксама на прэзыдэнцкія выбары ў Менску будуць накіраваны 400 кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG