Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Казулін сустрэўся з маці генэрала Юр''я Захаранкі


Радыё Свабода Напярэдадні прэтэндэнт на кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандар Казулін наведаў у мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну Ульляну Рыгораўну Захаранку, маці зьніклага генэрала Захаранкі.

6 лютага ў спадарыні Захаранкі – дзень нараджэньня. Ёй спаўняецца 82 гады. Аляксандар Казулін павіншаваў Ульляну Рыгораўну з гэтай датай, уручыў ёй падарункі, выказаў упэўненасьць, што пры новым кіраўніцтве справа зьніклых у Беларусі людзей будзе расьсьледавана да канца.

Ульляна Захаранка – ганаровы сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна. Аднак сам палітык лічыць, што ўсе дэмакратычна настроеныя людзі “павінны быць у камандзе Ульляны Рыгораўны”.

На Гомельшчыне за вылучэньне Аляксандра Казуліна кандыдатам у прэзыдэнты сабрана 6749 подпісаў.
XS
SM
MD
LG