Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": "Гербам павінна быць "Пагоня"


Радыё Свабода Якія дзяржаўныя сымбалі – цяперашнія ці ранейшыя – падабаюцца больш?

(Спадарыня: ) “Напэўна, бліжэйшае тое, што было пры Савецкім Саюзе: на гэтым вырасьлі. Пры тым гербе, пры тым сьцягу вырасьлі”.

(Юнак: ) “Адназначна “Пагоня”. На мой погляд, Беларусі яна пасуе найбольш. Бо гэта нашая мінуўшчына, а таму гербам павінна быць “Пагоня”.

(Спадарыня: ) “Мяне задавальняе сёньняшні дзень: і сьцяг, і гімн, і герб. Я гэта ўспрымаю як блізкае й роднае. Я ні на што больш не прэтэндую”.

(Юнак: ) “Хутчэй, “Пагоня”, а насамрэч – усё роўна”.

(Юначка: ) “Ну, мне бліжэйшая “Пагоня”. Гэта моц, сіла, вольны дух – гэта “Пагоня”.

(Спадар: ) “Нацыянальныя, канечне, больш падабаюцца, чым цяперашнія. Тыя неяк цяплейшыя й бліжэйшыя былі. Вось і ўсё”.

(Юначка: ) “Сучасны герб, хутчэй за ўсё, не падабаецца, бо гэтыя дзесяцігодзьдзі былі якіясьці шэрыя і непрыемныя пачуцьці засталіся. А наконт самога выгляду – нічога ня маю супраць”.

(Юнак: ) “Пэўна, цяперашнія найбольш правільна адлюстроўваць сутнасьць. Зялёны – шмат лесу, чырвоны – шматпакутнае мінулае нашай краіны, а таксама герб, гімн”.

(Юначка: ) “Бліжэй да сэрца – гэта бел-чырвона-белы сьцяг. Ён сымбалізуе Свабоду. Гэта найлепшы сымбаль Беларусі”.

(Юнак: ) “Мне бліжэйшы бел-чырвона-белы сьцяг. Пры ім была незалежнасьць Беларусі, незалежнасьць моладзі”.

(Юначка: ) “Што да “Пагоні”, то гэта наш гістарычны герб, які быў прыняты яшчэ пры Віценю. Гэта нашая гісторыя, якую трэба памятаць заўсёды. Таму я лічу, што найлепшы герб для нас – гэта “Пагоня”.
XS
SM
MD
LG