Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка – шараговы дэлегат 3-га Ўсебеларускага сходу


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Спаміж 11-ці вылучэнцаў ад Аршанскага раёну імя беларускага прэзыдэнта было названа першым. Выключнае права дэлегаваць Аляксандра Лукашэнку Аршаншчына займела невыпадкова: тут, у мястэчку Копысь, у 1955-м годзе ён зьявіўся на сьвет, і менавіта Аршанскі раён афіцыйна лічыцца малой радзімай Лукашэнкі.

Іншыя рэгіёны Віцебшчыны таксама дэлегавалі на 3-ці Ўсебеларускі сход сваіх прадстаўнікоў. Прычым дэлегаты з вышэйшага кіруючага складу пераважна абіраліся ў абласным цэнтры.

Так, ад Першамайскага раёну Віцебска былі дэлегаваныя два дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і старшыня Дзяржкантролю Віцебскай вобласьці. Ад Кастрычніцкага раёну дэлегатамі абралі цяперашняга рэктара тэхналягічнага ўнівэрсытэту Валерыя Башметава і былога рэктара мэдычнага ўнівэрсытэту Аляксандра Касінца, які нядаўна стаў віцэ-прэм''ерам. Ад Чыгуначнага раёну на Ўсебеларускі сход паедзе асабіста кіраўнік раённае адміністрацыі і яшчэ адзін дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Усяго ад Віцебску будзе 95 дэлегатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG