Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў першы сёлетні нумар "Навінаў БНФ"


Радыё Свабода Выйшаў першы ў 2006-м годзе нумар незарэгістраванай газэты "Навіны БНФ". Як паведаміў Радыё Свабода рэдактар выданьня Юры Гембіцкі, “Навіны” шмат увагі надаюць падзеям, зьвязаным з прэзыдэнцкімі выбарамі.

У прыватнасьці, на старонках газэты аналізуецца палітычная сытуацыя ў краіне, удзел у выбарчай кампаніі прэтэндэнта ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча, становішча зь незалежнымі СМІ.

Партыйнае выданьне зьмясьціла артыкул "Тэхналёгія супраць цэнзуры", дзе апавядаецца пра тэхнічныя магчымасьці стварэньня вакол Беларусі сеткі незалежных радыёстанцыяў.

З гэтага нумара "Навіны БНФ" распачалі агульнапартыйную дыскусію вакол праблемаў знаходжаньня расейскіх вайсковых аб''ектаў на тэрыторыі Беларусі. Газэта інфармуе таксама сяброў партыі пра пагрозу закрыцьця, якая навісла над ёю ў сувязі зь нядаўнім вынясеньнем ёй Міністэрствам юстыцыі другога папярэджаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG