Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: ператрус машыны кіраўніка ініцыятыўнай групы Мілінкевіча


Радыё Свабода Аўтамабіль кіраўніка ініцыятыўнай групы Мілінкевіча Аляксандра Бухвостава, які разам зь Сяргеем Альферам і Тацянай Ванінай накіроўваўся ў Берасьце для сустрэчы зь мясцовымі актывістамі апазыцыі, міліцыя спыніла на трасе Менск – Берасьце непадалёк ад Жабінкі для праверкі нумароў рухавіка, заявіўшы, што машына можа быць крадзенай.

Як паведаміў Сяргей Альфер, міліцыя правяла праверку ня толькі рухавіка, але і салёну ды багажу пасажыраў, у тым ліку ягонай сумкі. Бухвостаў і Альфер выклікалі на дапамогу актывістаў штабу Мілінкевіча зь Берасьця, і яны разам сачылі за кожным рухам міліцыі, вялі здымкі іх дзеяньняў.

Пазьней высьветлілася, што ў Жабінкаўскі РАУС паступіла арыенціроўка, што ў машыне Бухвостава будуць перавозіць 200 тысяч фальшывых даляраў. Спадар Альфер лічыць, што плянавалася правакацыя супраць каманды адзінага кандыдата ад апазыцыі, ён зьбіраецца абскардзіць дзеяньні міліцыі ў пракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG