Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія мытнікі наладзілі ператрус у цягніку Кіеў-Менск


Паўлу Зуб''юк, Кіеў Сёньня ўначы на беларуска-ўкраінскай мяжы супрацоўнікі беларускае мытні зрабілі ператрус у асабістых рэчах актывістаў Грамадзянскае інфармацыйнае кампаніі “Хопіць!”, якія вярталіся ў Менск цягніком Кіеў-Менск.

Мытнікі паведамілі, што шукаюць нелегальную літаратуру і валюту ў вялікіх памерах. Паводле актывістаў, мытнікі і памежнікі адмовілісь прадставіцца і паводзілі сябе груба. Памежнікамі былі перапісаныя нумары пашпартоў актывістаў кампаніі.

2-3 лютага шасьцёра удзельнікаў кампаніі “Хопіць!” наведвалі Ўкраіну на запрашэньне ўкраінскай моладзевай арганізацыі “Нацыянальны Альянс” дзеля наладжваньня сувязяў з украінскімі моладзевымі арганізацыямі.
XS
SM
MD
LG