Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ждановіцкія прадпрымальнікі падтрымліваюць страйк


Радыё Свабода У прадпрымальніцкім асяродзьдзі краіны пачалося абмеркаваньне ініцыятывы, зьвязанай з правядзеньнем дробнымі бізнэсоўцамі страйку падчас працы ў Менску Ўсебеларускага народнага сходу 2-3 сакавіка.

Як паведаміў Радыё Свабода адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігар Леднік, у падтрымку страйку ўжо выказалася частка гандляроў менскага гандлёвага дому “Ждановічы”. У прыватнасьці, акцыю пратэсту тут ухвалілі прадпрымальнікі рынку будаўнічых матэрыялаў і радыёрынку.

Нагадаем, ініцыятыва страйку 2-3 сакавіка была агучана на нарадзе лідэраў прадпрымальніцкага руху, якая прайшла 2 лютага ў Менску. Дробныя бізнэсоўцы лічаць неспрыяльнымі цяперашнія ўмовы дзейнасьці ў гэтай сфэры. На іх думку, гэтыя ўмовы сталі наступствам “антыпрадпрымальніцкай” палітыкі цяперашняй улады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.
XS
SM
MD
LG