Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланцам ЭЗ і ЗША ня выдалі візу для заплянаванай паездкі ў Беларусь


Радыё Свабода Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва UPI, Эўропа і Злучаныя Штаты вельмі рэзка адрэагавалі на рашэньне беларускіх уладаў адмовіць ва ўезьдзе ў краіну двум высокапастаўленым прадстаўнікам Эўразьвязу і ЗША.

Брусэль і Вашынгтон заплянавалі паслаць у Менск эўрапейскага дыплямата Робэрта Купэра і памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэла Фрыда каб перадаць заўвагі ЗША і Эўразьвязу наконт маючых адбыцца выбараў. Але пасьля таго, як беларускія ўлады адмовілі выдаць двум пасланцам візы для адначасовай паездкі, тая была адмененая.

У агульнай заяве, апублікаванай у пятніцу 3 лютага, Злучаныя Штаты й 25 сяброў Эўразьвязу заявілі: "Мы расчараваныя тым, што беларускія ўлады ня здолелі скарыстаць гэты шанс для таго, каб уключыцца ў адкрыты і шчыры дыялёг зь міжнароднай супольнасьцю".

Як ЗША, так і Эўразьвяз дадаюць, што яны будуць "дзейнічаць адпаведна", калі "сучасныя антыдэмакратычныя практыкі ня зьменяцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG