Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіча і Калякіна гадзіну трымалі на мяжы


Радыё Свабода Памежнікі і мытнікі на літоўска-беларускай мяжы цягам гадзіны правяралі дакумэнты і багаж кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча і кіраўніка ягонага перадвыбарчага штабу Сяргея Калякіна, аднак нічога не канфіскавалі.

(Калякін: ) "Гэта было даволі доўга. Да нас толькі памежнікі прыходзілі тры разы, два разы нічога не пыталі, толькі глядзелі на нас, потым прыйшлі мытнікі і, яны паглядзелі, потым прыйшлі памежнікі, нарэшце паставілі нам штампы і мы паехалі далей".

Пасьля Брусэлю і Бэрліну А.Мілінкевіч і С.Калякін наведалі Вільню, дзе ўзялі ўдзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай дэмакратыі ў постсавецкіх краінах, у тым ліку Беларусі – паведаміў спадар Калякін. Іншы сябар беларускай апазыцыйнай дэлегацыі, Анатоль Лябедзька, вяртаўся ў Менск самалётам праз Варшаву. У менскім аэрапорце яго таксама правяралі цягам гадзіны.
XS
SM
MD
LG