Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Вайтовіч адмовіўся ўвайсьці ў каманду А.Казуліна


Радыё Свабода, Менск Былы старшыня Савету рэспублікі акадэмік Аляксандар Вайтовіч адмовіўся далучыцца да каманды Аляксандра Казуліна. Такую прапанову яму зрабіў старшыня ініцыятыўнай групы А.Казуліна Мечыслаў Грыб.

Нагадаем, спадар Вайтовіч першым спыніў свой удзел у выбарчай кампаніі на этапе збору подпісаў. Ён патлумачыў гэта нежаданьнем “наагул рабіць легітымнымі прэзыдэнцкія выбары і ўдзел у іх Аляксандра Лукашэнкі”. Паводле спадара Вайтовіча, “ніякіх выбараў ня будзе”. Ён таксама заклікаў усіх прэтэндэнтаў паступова зьняць свае кандыдатуры. Па гэтай прычыне спадар Вайтовіч адхіляе прапановы аб далучэньні да іншых прэтэндэнтаў.

(Вайтовіч: ) “Я адказваю на гэта аднолькава ўсім. Я выйшаў з кампаніі, таму што ня трэба ў ёй удзельнічаць. Пасьля гэтага зноў уступаць у кампанію – гэта было б проста несур’ёзна. Я выйшаў з кампаніі, таму што лічу, што ў ёй усім прэтэндэнтам нельга ўдзельнічаць. Таму што толькі гэтага ўлады і хочуць. Ім гэта патрэбна. І ня трэба ў іх гульні гуляць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG