Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаюць у Гомелі прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта?


Радыё Свабода Ці ведаеце Вы, хто з прэтэндэнтаў працягвае ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі? На гэтае пытаньне адказваюць гамельчукі.

(Студэнтка: ) “Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Мілінкевіч. Іншых, хто ўдзельнічае цяпер у выбарчай кампаніі, я ня ведаю”.

(Студэнт: ) “Па “Эўраньюс” паказвалі, што Мілінкевіч. Болей нікога ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Аляксандар Лукашэнка працягвае. Апрача яго, нікога ня ведаю. Дрэнна працуюць СМІ, таму ня ведаю астатніх прэтэндэнтаў”.

(Спадар: ) “Аляксандар Рыгоравіч. А навошта болей?”

(Спадар: ) “Наколькі я ведаю, зарэгістраваныя сем чалавек. Прозьвішчаў іх дакладна ня ведаю”.

(Спадарыня: ) “Я ведаю, што зьбіралі подпісы за Пазьняка, Мілінкевіча, Казуліна. Але я ня ведаю вынікаў”.

(Спадарыня: ) “Я ня ведаю, каго я магу выбіраць, акрамя Лукашэнкі. Іншых прэтэндэнтаў ня ведаю”.

(Пэнсіянэрка: ) “Ня ведаю. Галасаваць пайду, дадуць нейкую паперку, то яе і ўкіну”.

(Студэнт: ) “Я сапраўды ведаю толькі аднаго, і ведаю, што ён выйграе выбары”.

(Пэнсіянэр: ) “Іх там штук пяць — і Пазьняк, і як яго там… Гайдукевіч. Іншых ня памятаю”.

(Спадар: ) “Апрача прэзыдэнта Лукашэнкі, нікога ня ведаю, бо па тэлевізіі нікога не паказвалі”.

(Пэнсіянэрка: ) “Аляксандар Мілінкевіч і яшчэ Пазьняк. Іншых забылася ўжо”.

(Спадарыня: ) “Чатыры чалавекі плюс Лукашэнка”.

(Спадар: ) “Не, ня ведаю. Апрача Лукашэнкі, нікога ня ведаю. Мяне гэта не цікавіць. Разумееце?”

(Спадар: ) “Лукашэнка, Гайдукевіч... Шэсьць чалавек. Так?”

(Спадарыня: ) “Апрача Лукашэнкі, нікога ня ведаем”.

(Спадарыня: ) “Гайдукевіч прэтэндуе. Іншых прозьвішчаў ня памятаю”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, чаму ў нас не расказваюць пра прэтэндэнтаў. Людзей патрэбна інфармаваць, хто і што”.

(Студэнтка: ) “Кепска працуюць афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі. Я ня ведаю, хто, акрамя Лукашэнкі, застаўся прэтэндаваць на пост прэзыдэнта. Гэта, я лічу, няправільна. Мне, дапусьцім, цікава, хто ўдзельнічае надалей у выбарах, за каго можна будзе галасаваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG